Валерыя Мінца вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 15 сакавіка ў Мінску.

Цяпер у будынку Лідскага раённага суда знаходзяцца ягоныя сябры. Адзін з іх паведаміў, што ў канцылярыі суду яму назвалі нават пакой, у якім будзе адбывацца працэс.

Лідскі актывіст Валеры Мінец неаднойчы браў удзел у мінскіх акцыях, у тым ліку і ў «Маршы недармаедаў».

Яго затрымалі ўчора супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў РАУС, дзе пазьней на яго склалі пратакол, паводле якога Мінца вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Сёння ж раніцай у Лідскі РАУС даставілі і актывіста зь Бярозаўкі Вітольда Ашурка.

Учора яму паведамілі, што маюць скласці пратакол за ўдзел у мінскім «Маршы недармаедаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?