З двух розных крыніц «Наша Ніва» даведалася, што 21 сакавіка спецслужбамі былі затрыманыя яшчэ два былыя актывісты «Белага легіёна».
Асабліва звяртае ўвагу, што гэтыя людзі былі супрацоўнікамі сілавых структур. Адзін з іх працаваў у МУС, іншы — у МНС. Сваякі і сябры пакуль не называюць прозвішчы гэтых людзей. Вядома, што адзін з іх быў затрыманы на мяжы.
Таксама ўчора былі затрыманыя адзін з былых кіраўнікоў «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі, а таксама кніганоша Алесь Яўдаха і бабруйскі вандроўнік-экстрэмал Андрэй Дундукоў.
У той самы дзень Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю пра выкрыццё лагера баевікоў у лесе паміж Асіповічамі і Бабруйскам.