У Асьвеі стартаваў пленэр «У пошуках Атлянтыды». Сёлета мастакі з усяе Беларусі сабраліся на акцыю ў чацьвёрты раз.

У мінулыя гады пленэр праводзіўся ў Лявонпалі, Дзісьне й Друі. Ідэя пленэру — сабрацца ў некалі вядомых і славутых, а цяпер амаль забытых гарадах і мястэчках Беларусі й нібыта наноў адкрываць іх.

У пленэры бяруць удзел каля 25 мастакоў. Пасьля створаныя працы мяркуюць паказаць на выставе.

Паводле ximik.info

На фота — сядзібна-паркавы комплекс Шадурскіх у Асьвеі. Фота К. Шастоўскага, Radzima.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0