Больш за дзве з паловаю гадзіны ў пінскім ГАУС знаходзіцца Віктар Ярашук.

Жыхара Пінска, журналіста-фрылансера тэлеканала «Белсат» затрымалі а 10-й на вуліцы два чалавекі ў цывільным і прапанавалі яму прайсці ў будынак міліцыі нібыта для размовы.

Спадара Віктара пакінулі ў адным з кабінетаў, нейкай размовы з ім да гэтага часу ніхто так і не праводзіў. Пра акалічнасці свайго затрымання, неабходнасці знаходжання ў ГАУС Віктару Ярашуку не паведамляюць. Тэлефон журналіста ўключаны, размаўляць па ім не перашкаджаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?