Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку адзін з заяўнікаў Дня Волі Дзяніс Садоўскі.

«Сустрэча ў Мінгарвыканкаме зноў адмененая. Прапануюць прыйсці да іх у пятніцу 24.03 ў 17.00».

Раней паведамлялася, што арганізатары святкавання Дня Волі прапанаюць сабрацца ля Акадэміі навук, а затым прайсці шэсцем па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, дзе правесці мітынг.

Аргкамітэт заклікаў праваахоўныя органы «выканаць свой асноўны абавязак — забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзянаў на правядзенне мірнай акцыі і не перашкаджаць правядзенню мірнага мерапрыемства». Таксама палітыкі звярнуліся да ўдзельнікаў акцыі, якіх папрасілі у выпадку перакрыцця руху не набліжацца да супрацоўнікаў міліцыі і не ўступаць з імі у сутыкненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0