Грамадства1313

СБУ патрабуе ад беларускіх калег дакладнай інфармацыі пра «лагеры баевікоў» ва Украіне

Служба бясьпекі Ўкраіны зьвярнулася да беларускіх калег з запытам пра дакладную інфармацыю, якая б пацьвярджала наяўнасьць на тэрыторыі Ўкраіны «лягераў па падрыхтоўцы баевікоў для арганізацыі правакацый у Беларусі», як напярэдадні заявіў Аляксандар Лукашэнка.

«Нашы спэцслужбы накіравалі адпаведны запыт па нашых наяўных каналах кантактаў з праваахоўнымі і спэцыяльнымі органамі Рэспублікі Беларусь, і мы чакаем дадатковай інфармацыі ад нашых калег. Пакуль што такой дадатковай, дэталёвай інфармацыі, апроч той, што была агучаная прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь, у нас няма», — сказаў сёньня на брыфінгу ў Кіеве кіраўнік апарату старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандар Ткачук.

Прадстаўнік СБУ падкрэсьліў, што спэцыльныя службы Ўкраіны «вельмі сур’ёзна паставіліся да той інфармацыі, што агучыў прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь».

Апроч таго, Аляксандар Ткачук заявіў, што інфармацыя, распаўсюджаная беларускімі памежнікамі пра нібыта прарыў аўтамабілем дзяржаўнай мяжы Беларусі, таксама не пацьвярджаецца. «Паводле апэратыўных дадзеных, гаворка ідзе пра транспартны сродак, які знаходзіўся ў «шэрай зоне». Але з украінскага боку — і нашыя памежнікі гэта вельмі старанна праверылі — ніякага перасячэньня ніякімі транспартнымі сродкамі не адбылося», — дадаў кіраўнік апарату старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны.

***

21 сакавіка ў часе размовы ў Магілёве з супрацоўнікамі кампаніі «Кронаспан» Лукашэнка, у прыватнасьці, сказаў: «Мы ўжо некалькі дзясяткаў затрымалі (ня тых, што ў аўтобусах, анархістаў з маскамі), якія трэнаваліся ў лягерах з зброяй. Дарэчы, адзін з лягераў быў у раёне Бабруйску і Асіповічаў. Астатнія лягеры — ва Ўкраіне, па-мойму, у Літве ці ў Польшчы (ня буду сьцьвярджаць, але недзе там)».

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 20 сакавіка паведаміў пра спробу «прарыву» празь дзяржаўную мяжу Беларусі ў раёне прапускнога пункту «Аляксандраўка» з ужываньнем табэльнай зброі.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

Бітва за Канстанцінаўку: чаму гэтае месца можа стаць галоўнай мэтай наступу Расіі

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну23

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула23

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць2

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць