Па меншай меры дванаццаць чалавек параненыя падчас інцыдэнту на Вестмінстэрскім мосце непадалёк ад будынка парламента Вялікабрытаніі. Пазней двое пацярпелых памерлі, паведамляе ВВС са спасылкай на лекара лонданскага шпіталя.

Getty

Па словах медыкаў, некаторыя пацярпелыя атрымалі «катастрафічныя раненні». Як заявілі ў Скотланд-Ярдзе, дакладная колькасць пацярпелых яшчэ ўдакладняецца.

Злачынец на аўтамабілі збіў на мосце некалькі мінакоў. Пасля гэтага ён ударыў нажом паліцэйскага побач з парламентам і быў ліквідаваны. Паліцыя разглядае тое, што адбылося, як тэракт.

Брытанскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў паліцыі паведамляюць, што зламыснікаў магло быць двое, а інцыдэнты на мосце і ля парламента — звязаныя.

Getty

«З усяго відаць, машына праехала па Вестмінстэрскім мосце, заехала на тратуар, збіўшы некалькі чалавек, даехала да парламента, дзе яе спыніў паліцэйскі. Мужчына, які знаходзіўся ў машыне, нанёс паліцэйскаму нажавое раненне і быў застрэлены іншым паліцыянтам. Не вельмі зразумела, колькі ў машыне было чалавек — адзін ці два. Адзін мог уцячы ў працэсе», — паведаміў карэспандэнт Sky News.

Праца парламента прыпыненая. Парламентарыям забаранілі пакідаць будынак, ён ачэплены. На месцы тэракту працуюць сапёры. Паліцыя не выключае, што ў машыне знаходзіцца выбуховая прылада.

PA

Таксама зачыненая станцыя метро «Вэстмінстэр» і некалькі вуліц у цэнтры горада. Рэзідэнцыя брытанскага прэм'ер-міністра ачэпленая паліцыяй, выхад з яе забаронены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0