Суд Ленінскага раёна Мінска адклаў разгляд справы Мікалая Статкевіч «да належнага паведамлення Статкевічу пра суд». Такое рашэнне сёння прыняў суддзя Дзмітрый Астапенка.

Статкевіча павінны былі судзіць за «Марш недармаедаў», які прайшоў 17 лютага. У залу суда, дзе акрамя сведак па справе, двух амапаўцаў, былі прадстаўнікі амерыканскай амбасады і журналісты, палітык не з'явіўся.

У тым жа судзе ў чацвер павінен быў адбыцца суд над іншым арганізатарам Маршу, Уладзімірам Някляевым. Ён перанесены на заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?