Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі з 4 да 14 жніўня правядуць у Менску спэцмерапрыемствы па выяўленьні транспартных сродкаў з зацемненымі шыбамі.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑навіны» начальнік упраўленьня ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Дзьмітрый Карзюк, пакараньне чакае кіроўцаў, у чыіх аўтамабілях пярэднія бакавыя шыбы маюць сьвятлапрапускальную здольнасьць меншую за 70 адсоткаў, а задняе шкло й бакавыя шыбы — меншую за 60 адсоткаў.

Увага таксама будзе зьвяртацца на фіранкі й плёначныя пакрыцьці, якія абмяжоўваюць агляд і пагаршаюць празрыстасьць шкла. За гэтае парушэньне прадугледжаны штраф у памеры да 2 базавых велічынь.

Паводле guvd.gov.by

Фота hyd-masti.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0