25 сакавіка знакамітая мінская «Чабурэчная», што знаходзіцца на вуліцы Валадарскага, 9 у Мінску, закрыецца на спецабслугоўванне.

pomestam.by

pomestam.by

«У нас ужо ўсё замоўлена, па безнаяўным разліку пераведзеныя грошы, таму замовіць столікі не атрымаецца», — кажа супрацоўніца «Чабурэчнай».

Нагадаем, 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Трэцюю ўстаўную грамату БНР падпісвалі акурат у будынку, у якім цяпер знаходзіцца «Чабурэчная». Традыцыйна, вечарам гэтага дня ў кавярні збіраюцца ўсе ахвочыя, каб адзначыць утварэнне БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?