Затрыманы грамадскі актывіст Алесь Лагвінец. Пра гэта паведаміў яго сын Антось.

Антося таксама спачатку затрымалі разам з бацькам.

«Мы ішлі да сваёй машыны. Ля дома ў двары стаяў сіні бус, адтуль выскачылі пяцёра ў цывільным. Бацьку жорстка скруцілі, збілі і кінулі на падлогу машыны, — распавёў Антось Лагвінец. — Мяне спачатку таксама затрымалі, праўда не так жорстка, пасля адпусцілі.

За што затрыманы бацька не паведамілі. Сказалі штосьці накшталт: «Вы… прадажныя…» Пасля штосьці мацюкамі. Сказалі, што на бацьку быў загад».

Алесь Лагвінец — 45-гадовы грамадска-палітычны дзеяч, палітолаг, перакладчык, выкладчык. Адзін з заснавальнікаў ініцыятывы «Дзея». Экс-кандыдат у старшыні руху «За свабоду!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?