1. Зайздрасьць

«Божа, як танчаць калюмбійцы!»

Крыху падумаў і дадаў:

«Я хацеў бы пісаць вершы так,

як танчаць калюмбійцы!»

Яшчэ крыху падумаў і дадаў:

«І проста танчыць, як калюмбійцы,

таксама хацеў бы!»

2. Правілы дарожнага руху

На скрыжаваньні спыняецца матацыкл.

Кіруе дзяўчына ў шаломе.

Ашаламляльна прыгожая.

Ззаду хлопец без шалома.

Сядзіць і —

з рызыкай для жыцьця —

не трымаецца за яе.

І ўсе калюмбійцы навокал

стаяць і думаюць:

«А я б за такую трымаўся.

Нават з рызыкай для жыцьця!»

3. Сымбаль міру

У самым сэрцы Калюмбіі,

на авэню El Colombiano

галубка сядае на дах,

а голуб — на галубку.

Тут магла быць мараль:

«Make love, not war!»

Але і безь яе ўсё робіцца правільна!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?