Грамадства77

Затрыманы кіраўнік клуба «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў

Заснавальнік былога «Белага легіёна» Сяргей Чыслаў паведаміў аб затрыманні свайго брата, кіраўніка клуба «Патрыёт» Мікалая Міхалькова.

komkur.info

Паводле ягоных звестак, 23 сакавіка Мікалая Міхалькова запрасілі на гутарку ў КДБ Бабруйска. З тых часоў на сувязь ён не выходзіў, а яго машына знаходзіцца каля будынку ведамства.

Мікалай Міхалькоў — кіраўнік вайскова-спартыўнага клуба «Патрыёт» на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Бабруйску. Сам Міхалькоў — у мінулым кадравы афіцэр, які служыў у адной з паветрана-дэсантных брыгад спецыяльнага прызначэння.

Яго сын, вайсковец Ян Міхалькоў, быў затрыманы 21 сакавіка па справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». 

КДБ заявіў, што ўсяго па справе затрымана 26 чалавек.

Масавыя затрыманні па ўсёй краіне, нагадаем, пачаліся ўвечары 21 сакавіка. За некалькі гадзін да гэтага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй.

Затрыманні ж увогуле пачаліся 3 сакавіка — калі ў розных гарадах краіны распачаліся масавыя выступы супраць эканамічнай палітыкі ўладаў.

Праваабаронцы лічаць кампанію арыштаў скіраванай на застрашванне грамадства. Яны называюць абвінавачванні фальшывымі, а заявы аб датычнасці замежных грамадзян — фэйкам. А эксперты назвалі паказаную «сканфіскаваную» зброю або паляўнічай, або страйкбольнай.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Усе навіны →
Усе навіны

Узброены беларус напаў з пісталетам на паліцэйскіх у Расіі1

Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі3

30 год таму дэпутаты апазіцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі14

Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро4

«Гэта рок-н-рол». Шура Стоўн ацэньвае начосы лукашыстак з легендарнага артыкула «Нашай Нівы»9

Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу6

У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек2

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч8

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць