Самая вядомая мінская сцяна зноў «заміраточыла» новым графіці. Цяпер на так званай «сцяне Шчоткінай» з'явілася выслоўе Марціна Лютара Кінга: «Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Нямеччыне, было законным». 

Марцін Лютар Кінг — вядомы змагар за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў. Ён быў застрэлены ў 1968 годзе. 

«Сцяна Шчоткінай» ў адным са сталічных дворыкаў атрымала вядомасць сярод мінчукоў некалькі тыдняў таму. Тады на ёй з'явіўся партрэт экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай з надпісам «Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе». Гэтае графіці праіснавала некалькі гадзін, пакуль яго не знішчылі супрацоўнікі ЖЭС. 

Пазней работнікі ЖЭС паспяхова змагаліся з наступнымі графіці на гэтай сцяне: надпісам «Вы самі ўсё разумееце», партрэтамі старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?