Былога дэпутата расійскай Дзярждумы Дзяніса Вараненкава забіў Павел Паршоў, паведамляе Life са спасылкай на неназваную крыніцу.

Па дадзеных крыніцы выдання, Паўлу Паршову было 28 гадоў. Іншыя падрабязнасці пра яго не паведамляюцца.

Нападнік памёр у рэанімацыі ад атрыманых пры стральбе з ахоўнікам Вараненкава раненняў. Улады Украіны паведамлялі пра тое, што ён быў грамадзянінам краіны. Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка распавёў, што падчас забойства ў яго было пры сабе службовае пасведчанне. Пазней блізкая да следства крыніца «РБК Украіна» паведаміла, што ў забойцы знайшлі пасведчанне ўдзельніка баявых дзеянняў, выдадзенае Нацыянальнай гвардыяй Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?