У Беларусі не дапусцяць узнікнення канфліктнай сітуацыі па ўкраінскім варыянце. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Лідскім раёне з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства «Арвібелагра».
«Сітуацыя ўкраінская ў Беларусі не са мной. Не магу дапусціць, каб у Беларусі паўтарыўся ўкраінскі варыянт», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі камусьці хочацца зладзіць заварушку. «Некаму хочацца падарваць абстаноўку, і яны выкарыстоўваюць нашых адмарозкаў. Дайшлі да таго, што, як партызаны, ямы капалі і хавалі. Хаваюць зброю, арматуру, сякеры, нажы, гранаты і іншае. І ўсё кажуць: гэта мы патрыятызму дзяцей вучым. З баявымі гранатамі дзяцей вучыць?»
«Свярбяць у кагосьці рукі. Але ёсць нейкі бар'ер, які ніхто не павінен пераступаць, парушаючы закон і Канстытуцыю. І калі ўлада гэтага ня ўбачыць, тады гэта будзе ланцуговая рэакцыя, яе вельмі цяжка спыніць, бо будуць ўцягнутыя мільёны людзей», — заявіў кіраўнік дзяржавы.