Жыхары Мазыра — мужчына 1971 года нараджэньня і 27-гадовая жанчына — падазраюцца ва ўцягваньні непаўналетніх у выраб матэрыялаў і прадметаў парнаграфічнага характару.
Як паведамілі ва ўпраўленьні па наркакантролю і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі (УНіСГЛ) УУС Гомельскага аблвыканкама, яны былі затрыманы 30 ліпеня. Па вэрсіі сьледзтва, з чэрвеня 2006 года па гэты час затрыманыя ўцягвалі непаўналетніх у антыграмадзкія паводзіны, зьвязаныя з вырабам парнаграфіі. На гэты момант апэратыўнікам удалося ўстанавіць чатырох пацярпелых, трое з якіх — дзеці ва ўзросьце 6—8 гадоў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў працуюць над устанаўленьнем асоб іншых пацярпелых і саўдзельнікаў злачыннай групы.
У дачыненьні да падазроных распачата справа па ч. 1 арт. 173 Крымінальнага кодэкса (уцягваньне непаўналетніх у антыграмадзкія паводзіны, зьвязаныя з вырабам матэрыялаў і прадметаў парнаграфічнага характару). Артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе арышту на тэрмін да шасьці месяцаў або пазбаўленьня волі на тэрмін да трох гадоў. Праводзяцца экспэртызы і праверкі, супрацоўнікі УНіСГЛ высьвятляюць абставіны ўчыненьня злач