У Гродне і Брэсце дазволеныя шэсце і мітынг на Дзень Волі распачнуцца а 12-й
У Брэсце санкцыянаванае шэсце прызначанае на 12.00 і распачнецца на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Шэсце пройдзе праспектам Машэрава, далей пешаходнай вуліцай Савецкай, затым вуліцай Будзённага да плошчы Свабоды, дзе адбудзецца мітынг. Карэспандэнты «Нашай Нівы» будуць расказваць пра яго анлайн.
У Гродне святкаванне Дня Волі пройдзе з 12.00 да 14.30 у Калоскім парку каля стэлы 850-годдзя горада.
Карэспандэнты «Нашай Нівы» будуць весці рэпартажы анлайн з абодвух гарадоў, а таксама з Гомеля.
Каментары