Затрыманы ў пачатку тыдня па справе «баевікоў» Алесь Яўдаха знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку Настасся Мацяш.

«Алесь Яўдаха зранку [у пятніцу] быў (быў ужо? ёсьць?) на Валадарцы. Прынамсі, у КДБ бацькам сказалі, што ў іхнай турме яго няма, а на Валадарцы перадачу прынялі. Сям’я дзякуе за дапамогу!» — напісала яна.

Раней КДБ паведаміў, што затрыманыя 26 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0