Толькі што зборная Беларусі здабыла няпростую перамогу над камандай Швэйцарыі — 2-1. Лік на дзясятай хвіліне матчу зь перадачы Грабоўскага адкрыў Скабелка. На трыццатай хвіліне, у другім пэрыядзе, зь перадачы Скабелкі шайбу ў вароты адправіў Зядзяленаў.

У апошнім пэрыядзе на 49-й хвіліне матчу швэйцарцы скарацілі разрыў. Гол беларусам зь перадачы Ротэмана забіў Плус.

Пры канцы матчу швэйцарцы кінулі ўсе сілы ў атаку і апярэдзілі беларусаў па кідках. На апошняй хвіліне трэнэр швэйцарцаў замяніў варатара на палявога гульца. Але зраўняць лік да канца матчу швэйцарцам не ўдалося.

У выніку беларуская зборная выйшла ў чвэрцьфінал Чэмпіянату сьвету па хакеі.

Выкарыстаная інфармацыя Sportsnews.lv.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0