Затрыманы ў ноч з 24 на 25 сакавіка паэт і былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў ізалятары ў Брэсце. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Някляева.

«Цяпер ён знаходзіцца ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага АУС у Брэсце».

Дагэтуль невядома, на якой падставе затрымалі Някляева. Яго знялі з цягніка, калі ён учора вяртаўся ў Беларусь з Польшчы.

«Мне афіцыйна ніхто не тэлефанаваў, — сказала Някляева. — Гэта тое, што мы дазнаемся самі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?