У Гродне 25 сакавіка адбываецца санкцыянаваная акцыя да 99-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства праходзіць у Каложскім парку, каля стэлы ў гонар 850-годдзя Гродна. Каля стэлы ўсталявалі бел-чырвона-белы сцяг. На мерапрыемства прыйшло пакуль больш за сотню чалавек.