Сёньня ў швайцарскім Ньёне прайшло лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Наш інтарэс быў у вызначэньні суперніка пераможцы пары БАТЭ — «Андэрлехт». Ім стаў сафійскі «Леўскі». Першы матч пройдзе 12-13 жніўня, а ў адказ 26-27 жніўня.

Нагадаем, што ў першым матчы другога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сэнсацыйна ў гасьцях перайграў «Андэрлехт» 2:1, і цяпер мае рэальныя шанцы, каб прадоўжыць барацьбу далей.

Дзесяць гадоў таму «Леўскі» ужо трапляўся на шляху беларускіх каманд у эўракубках. Баўгары ў Кубку кубкаў дома разграмілі віцебскі «Лякаматыў» з ганебным лікам 8:1. Матч у адказ ператварыўся ў фармальнасьць і скончыўся зь лікам 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?