У сталіцы Украіны ў гонар Дня Волі прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі беларускімі актывістамі, паведамляе Цензор.НЕТ.
Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка Герою Украіны Міхаілу Жызнеўскаму на вуліцы Грушэўскага. Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі прайшлі маршам да пасольства Беларусі, дзе адбыўся мітынг з удзелам беларускіх і ўкраінскіх актывістаў.
Тут і ніжэй фота Алега Багачука
Удзельнікі акцыі салідарнасці з дэмакратычнай грамадскасцю Беларусі збіраюцца каля помніка Жызнеўскаму ў Кіеве.
Актывісты ўшанавалі Героя хвілінай маўчання, а таксама ўсклалі кветкі да помніка.
Пасля актывісты накіраваліся маршам да пасольства Беларусі ў Кіеве.
Актывісты пікетуюць пасольства Беларусі ў Кіеве.
0
0
0
0
0
0