У сувязі з анансаванымі напярэдадні акцыямі пратэсту, якія плануецца правесці 26 сакавіка ў розных гарадах Беларусі, супрацоўнікі міліцыі працягваюць сёння затрымліваць патэнцыйных удзельнікаў акцый і дэмакратычных актывістаў. Многіх запрашаюць у міліцыю позвамі, у некаторых адбываюцца ператрусы, паведамляе spring96.org.

Барысаў. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева затрымалі 25 сакавіка ў Барысаве, але пасля апытання ў РАУСе адвезлі нанач у ізалятар часовага ўтрымання да суда. Суд павінен пачацца 26 сакавіка ў 10 гадзін.

Бяроза. Журналіста-фрылансера і праваабаронцу Тамару Шчапёткіну, якая супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, на раніцу 26 сакавіка выклікаюць ў РУУС Бярозы.

Полацк. Да мясцовага актывіста Генадзя Берданева прыйшлі рабіць ператрус. Актывіст мяркуе, што гэта зьвязана з анансаваным у сацыяльных сетках сходам, прызначаным у Полацку на сёння.

Рэчыца. Праваабаронца «Вясны» Валер Пуціцкі паведамляе ў фэйсбуку, што пад яго акном дзяжураць милицыянты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0