У Мінску ля Плошчы Перамогі у часе разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорвік (Filip Warwick).

Пазней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з амбасадай, білі па твары. Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУС. Цяпер ён на волі і выйшаў на сувязь з калегам Змітром Галко, якому даслаў фота рук пасля кайданкоў.

Уорвік - фатограф і радыёжурналіст, які працуе на ангельскую службу Міжнароднага французскага радыё, радыёстанцыю «Нямецкая хваля» і іншыя СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?