
26 сакавіка ва ўсёй Расіі праходзяць акцыі супраць карупцыі. Фармальная падстава — адсутнасць рэакцыі ўладаў на расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй аб дзейнасці прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.
Медуза: Митинги против коррупции по всей России. Хроника
Акцыі прайшлі ў дзясятках гарадоў. У Краснадары супраць маніфестантаў прымянілі дымавыя шашкі і затрымалі 100 чалавек, у Махачкале —150.
У цэнтральнай частцы Расіі самыя шматлікія акцыі прайшлі ў Маскве і Пецярбурзе.
Пушкинская площадь pic.twitter.com/zr8QAH6RcR
— Feldman (@EvgenyFeldman) March 26, 2017
У Маскве акцыю не санкцыянавалі. Дэманстранты сабраліся на Пушкінскай плошчы і Цвярской вуліцы. На іх кінулі спецназ. Затрымана да 700 чалавек:
Затрыманы і натхняльнік акцыі, аўтар расследаванняў пра паплечнікаў Уладзіміра Пуціна Аляксей Навальны.

Удзельнікі акцыі, якія ішлі побач з Навальным, заблакавалі паліцэйскі аўтобус, куды змясцілі палітыка, і не давалі яму выехаць з месца затрымання.
Навальны напісаў з аўтазака, што з ім усё добра, і заклікаў не спрабаваць вызваліць яго з машыны. «Наша сённяшняя тэма — барацьба з карупцыяй», — дадаў палітык.
Навальнага пакінулі ў аддзяленні міліцыі, на 27 прызначаны суд па адміністратыўным артыкуле «Арганізацыя масавага адначасовага перабывання грамадзянаў» з санкцыяй да 15 сутак арышту.
Быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай адзін паліцэйскі. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа.
Мужчина ударил ОМОНовца в полёте с ноги, тот потерял сознание. Сейчас его коллеги избивают вообще всех pic.twitter.com/YSZlzoLyZb
— Андрей (@Soshnikoff) March 26, 2017
У маніфестацыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве брала ўдзел да 20 000 чалавек — рэкорд для несанкцыянавага мітынгу ў расійскай сталіцы.

У Пецярбургу на Марсавым полі сабралася каля трох тысяч чалавек. Маніфестацыя выйшла на Неўскі праспект. На праспекце і ў раёне плошчы Паўстання пачаліся затрыманні. Паліцыя схапіла каля 130 чалавек. Аднаго з дэманстрантаў, які спрабаваў супраціўляцца, ударылі электрашокерам.
В Питере разделились. Часть пошла к ЗакСу, часть перекрыла Невский #ДимонОтветит pic.twitter.com/friSv7AkjD
— Арсений Веснин (@ars_ves) March 26, 2017
Каментары