У інтэрнэце разгарнулася кампанія збору грошай для сямей арыштаваных. Па стане на ранак нядзелі сабрана больш за 9400 даляраў. Гэта калі не лічыць сродкаў, што людзі перадаюць сем'ям арыштаваных з рук у рукі.

Збор ідзе адначасова ў Беларусі і сярод беларусаў замежжа ў 11 краінах.

Збор ідзе праз прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці, а таксама праз прыватных асоб. Сярод апошніх — такія паважаныя людзі, як Ніна Шыдлоўская, Аляксей Лявончык, Надзея Нортан, Ганна Герасімава, Дар'я Кастэнка, Крысціна Шыянок ды іншыя.

Усе кантакты: на старонцы ініцыятывы ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0