У Чэхіі выйшаў календар, для якога чэскія пісьменьнікі зьняліся ў чым маці нарадзіла. Піша ў сваім блогу Сяргей Сматрычэнка.

Ужо, бадай, больш за год прамінула з таго часу, як alesarkush падкінуў народу ідэю паэтычна‑эратычнага календара. Ня ведаю, чым усё скончылася, відаць, нічым. Сама ідэя была неблагая, але галоўнае, што выклікала (і мой — ціхі) пратэст — гэта брутальны сэксізм. Чаму менавіта паэткі? Далёка ня ўсім зь іх, відаць, было прыемна чуць, як налева‑направа скланяюць іх прозьвішчы, уяўляючы, як бы тая ці іншая выглядала без апранах.

Дык вось, пару дзён таму, залезшы на сайт майго добрага знаёмца, аднаго з самых вядомых выдаўцоў у Чэскай рэспубліцы Марціна Райнэра, я з захапленьнем даведаўся пра тое, што ён падобны праект рэалізаваў. Адзіна што ягоныя акты — мужчынскія! Па‑мойму, файнае рашэньне і для нас. Хай бы мужыкі паказалі сваё прычындальле прыклад, а потым дзяўчатам прапанавалі. Тады б апошнія гэтак (відаць, справядліва) не абураліся. Каб інспірацыя не засталася толькі ў маіх словах, а набыла больш акрэсьленыя формы, падаю спасылку на каляндар — вось тут. Зь вядомых беларусам асобаў там ёсць Міхал Вівэг, ён як зорка нават двойчы. І што паказальна, зьняўся і сам ініцыятар календара Марцін Райнэр.

smatrycenka


Міхал Вівэг (Michal Viewegh). Фота — Martin Reiner

Глядзі яшчэ:
Аркуш прапанаваў дзесяці паэткам зьняцца аголенымі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0