У Баранавічах на выставе «Айчыне служым» прадстаўленыя партрэты Аляксандра Лукашэнкі і Іосіфа Сталіна.

Імпрэза праходзіць у выставачнай залі краязнаўчага музэю з 25 ліпеня па 25 верасьня і прысьвечаная 90-годзьдзю Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і пяцігадовым угодкам працы студыі вайсковых мастакоў.

На выставе прадстаўленыя 30 прац шасьці мастакоў, якія нарадзіліся ў гады вайны: народнага мастака РБ акадэміка Міхаіла Савіцкага, заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, ляўрэата прэміі «За духоўнае адраджэньне» Леаніда Дударэнкі, прафэсара катэдры выяўленчага мастацтва Інстытута сучасных ведаў Уладзімера Гардзеенкі, заслужаных дзеячаў мастацтваў, ляўрэатаў Спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта РБ Уладзіміра Ўродніча і Мікалая Апіёка, загадчыка катэдрай выяўленчага мастацтва БДПУ ім. М. Танка Георгія Лойкі.

Аўтар партрэта Лукашэнкі — Мікалай Апіёк, партрэта Сталіна — Міхаіл Савіцкі.

У анатацыі да прац Апіёка гаворыцца, што «працы экспазыцыі адлюстроўваюць будні і сьвяты сучаснага беларускага войска».


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?