«Вы даказалі, што вас вядуць не лідары, а вашы гонар і годнасць», — такімі словамі звярнуўся вызвалены з КДБ лідар беларускай апазіцыі Мікола Статкевіч да ўдзельнікаў пратэстаў на Дзень Волі.

Ён папрасіў прабачэння, што не змог быць разам з людзьмі — «не па сваёй волі».

На ягоную думку, дзеянні людзей 25 Сакавіка даказалі рост палітычнай і грамадзянскай свядомасці грамадзян.

«Мы, беларусы, саспелі да таго, каб зрабіцца паўнавартаснай свабоднай еўрапейскай нацыяй», — сказаў Статкевіч.

Тры дні ён правёў у адзіночцы ў турме КДБ. Затрымалі яго 23 сакавіка на канспіратыўнай кватэры на вуліцы Лабанка ў Мінску. Яму было выстаўленае абвінавачванне ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, але 27-га ўранку ён быў вызвалены — таксама нечакана, як і арыштаваны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?