У Валожыне 37-гадовы мясцовы жыхар можа заплаціць другі штраф за тое, што не заплаціў першы. Або ўвогуле сесці за гэта ў турму.

Па словах старшага следчага валожынскага Следчага камітэта Сяргея Лапціка, мужчыну асудзілі ў 2016 годзе за продаж крадзеных рэчаў.

Вінаваты павінны быў заплаціць штраф 840 рублёў. Як расказаў следчы, у такіх выпадках маёмасць арыштоўваюць і вінаваты піша распіску пра тое, што захавае яе да таго моманту, пакуль выплаціць штраф. Калі ж у адведзены тэрмін вінаваты штраф не заплаціць, судовыя выканаўцы апісваюць і рэалізуюць маёмасць.

Мужчына нідзе не працаваў, піў, штраф не заплаціў.

Калі судовыя выканаўцы прыехалі апісаць маёмасць, яны нічога не знайшлі. А гаспадар патлумачыў, што ўсё прапіў.

Матэрыялы перадалі ў Следчы камітэт. Цяпер мужчыне пагражае або чарговы штраф, або арышт ці пазбаўленне волі да двух гадоў.

— Нягледзячы на тое, што выпіць хочацца, неабходна ўсё ж выконваць умовы распіскі і захоўваць маёмасць. І лепш заплпаціць штраф у адведзены тэрмін, — патлумачыў Сяргей Лапцік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?