Удзельнік пікета за «рускі свет» трагікамічна трапіў на суткі — разам з дэманстрантамі з Дня Волі
Аляксей Галавін папрасіў міліцыянта ў цывільным сфатаграфаваць яго каля Акадэміі навук.
48-гадовы мінчук Аляксей Галавін, вядомы па сваім удзеле ў «пікеце ў падтрымку Расіі», адправіўся на суткі пасля Дня Волі.

25 сакавіка мужчына — выпадкова ці не — аказаўся ў цэнтры горада разам з сябрам. Абодвух затрымалі каля Акадэміі навук каля 11 гадзін, прычым пры трагікамічных абставінах.
Галавін і ягоны сябар вырашылі сфатаграфавацца і папрасілі мінака зрабіць здымак.
А той аказаўся пераапранутым міліцыянтам — гэта быў аперупаўнаважаны упраўлення па наркагандлю Спартак Свістуноў, паведамляюць Naviny.by.
Спартак вырашыў затрымаць сяброў.
27 сакавіка суд Маскоўскага раёна вырашыў, што Галавін вінаваты — лаяўся матам. Вынік — 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
-
Беларусь займае другое месца па папулярнасці для студэнтаў з Расіі
Каментары