На Рэчыцкім мэтызным заводзе вырабілі досьледную партыю цьвікоў, якія можна ўбіваць у мэтал, напрыклад, чыгуначную рэйку.

Замову на выраб крапяжу з унікальнымі ўласьцівасьцямі прадпрыемства атрымала ад адной зь нямецкіх фірмаў.

У выпадку станоўчага выніку выпрабаваньня першай партыі завод атрымае замову на выраб прамысловай партыі адмысловых цьвікоў, кошт якіх на сусьветным рынку ў 8‑10 разоў большы за звычайныя цьвікі.

У краінах СНД гэткая прадукцыя не выпускаецца. У Эўропе яе вырабляе толькі адзін завод.

Асаблівыя ўласьцівасьці крапёж мае багата ў чым дзякуючы спэцыяльнай марцы сталі, распрацаванай спэцыялістамі беларускага мэталюргічнага заводу.

Забіваюцца цьвікі ў мэтал з дапамогай газавага пісталета.

Паводле mastercity.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0