Грамадства

Беларусы Нью-Ёрка на Дзень Волі зладзілі вечарыну ў бары Drom

Для амерыканскіх беларусаў святкаванне Дня Волі у гэтым годзе было азмрочана навінамі пра брутальныя затрыманні пасля мітынгаў недармаедаў 15-га сакавіка і непасрэдна перад 25-м сакавіка.

З гэтай нагоды Беларуска-амерыканскае згуртаванне «Пагоня» у пятніцу 24-га сакавіка правяло акцыю салідарнасці ў Ню-Ёрку - мітынг насупраць будынку Беларускага кансуляту. Пад бел-чырвона-белымі сцягамі сабралася некалькі дзясяткаў маладых людзей з Ню-Ёрку і наваколльля, а некалькі ўдзельнікаў нават прыляцелі з Фларыды.

25-га сакавіка святкаванне 99-х угодкаў абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначалася ва ўсіх беларускіх асяродках у ЗША і ў Канадзе. На святкаванні, ладжаным БАЗ Пагоня, Сяржук Сокалаў-Воюш прадставіў сваю новую песню 'Годзе! До!', якую ўдзельнікі святкавання праспявалі разам з ім. У нядзелю, 26-га сакавіка ў Беларускіх цэрквах адбыўся малебен за Незалежнасць Беларусі і за беларускі народ. Пазней адбыўся яшчэ адзін шматлюдны мітынг у Нью-Ёрку на Юніян-cквэр.

Вечарам 26-га сакавіка беларусы і прыхільнікі беларускай незалежнасці сабраліся у бары DROM на вечарыну, арганізаваную праектам Ганны Шарко 'Дзед Барадзед' пры падтрымцы БАЗ Пагоня. Гэта той самы бар і той самы праект, дзякуючы якому чатыры месяцы таму адбыўся канцэрт Лявона Вольскага ў Ню-Ёрку.

Аляксей Сапрыкін, госць з Мінску, па-майстэрску трымаў увагу прысутных прэзентацыяй праектаў культурніцкай пляцоўкі Арт Сядзіба і вясёлай каманднай гульнёй па беларускай тэматыцы.

З прывітаннямі выступілі cтаршыня БАЗ Пагоня Віталь Зайка і грамадскі дзеяч Франак Вячорка. Музычная праграма пачалася з дэбюта дуэта Пятра Барцэвіча і Аляксандра Хацкевіча. У выкананні дуэта прагучалі некалькі папулярных твораў з праектаў Лявона Вольскага.

Наступным на сцэне быў непаўторны Пётр Клюеў. Яго дынаміка і эмацыйны спеў падбадзёрылі прысутных і натхнілі на рамантыку і танцы. Вечарына адбывалася ў сяброўскай атмасферы. Валеры Клімовіч узняўся на сцэну і падзяліўся сваімі разважаннямі пра жыццё і свабоду. Ён выканаў пару песняў пад гітару.

У якасці сюрпрыза Пётр Клюеў выканаў вакалам без акампанементу песню на словы Генадзя Бураўкіна 'Зачарованная'. Здавалася, што кожны спяваў разам з ім. На заканчэнне ўсе прысутныя стоячы праспявалі беларускі марш 'Мы выйдзем шчыльнымі радамі'. Але і на гэтым святкаванне не скончылася - дадаліся іншыя патрыятычныя песні ў супольным выкананні. На развітанне гучала ўрачыстае Жыве Беларусь!

Болей фота тут

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць