Заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск стварыў карпарацыю Neuralink для стварэння інтэрфейсу «мозг-камп'ютар». Пра гэта дазнаўся The Wall Street Journal, сам Маск паабяцаў даць больш інфармацыі аб кампаніі на працягу тыдня.

Сузаснавальнік Neuralink Макс Ходак растлумачыў, што пакуль кампанія знаходзіцца ў «зачаткавым» стане. Пры гэтым яшчэ ў жніўні 2016 года Маск пісаў у твітары, што яны «дасягнулі прагрэсу па «нейронным карунку» і плануюцуь выступіць з афіцыйнай заявай пра сваю працу на працягу некалькіх месяцаў.

Дэталяў аб працы новай кампаніі Маска пакуль няма, але раней сам ён разважаў на тэму прамога падлучэння да кары галаўнога мозгу. Сама Neuralink зарэгістраваная ў катэгорыі «медыцынскія даследаванні» ў Каліфорніі ў ліпені 2016 года.

Як высветліла WSJ, у апошні час новая кампанія прыцягнула спецыялістаў па гнуткіх электродах (выкарыстоўваюцца для счытвання мазгавой актыўнасці) і вывучэнні прынцыпу кіравання рухам у мозгу чалавека.

Крыніцы выдання таксама распавялі, што Neuralink можа заняцца стварэннем імплантаў для пацыентаў з эпілепсіяй або шырокай дэпрэсіяй. Маск ацэньваў тэрміны стварэння мазгавога інтэрфейсу ў чатыры-пяць гадоў.

Даследаваннямі ў галіне падлучэння мозгу да камп'ютара таксама займаецца Facebook і Мінабароны ЗША. Ваеннае ведамства вырашыла ўкласці 60 мільёнаў даляраў у тэхналогіі ўкаранення ў мозгу інтэрфейса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?