У нядзелю, 26 сакавіка, падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы была затрыманая дзяўчына. Яе здымак, зроблены фатографам AP Сяргеем Грыцом, абляцеў інтэрнэт. Людзей уражвала наколькі спакойна і з унутранай годнасцю ішла ў аўтазак.

Потым нічога не было вядома пра яе лёс, ці яе пакінулі на Акрэсціна, ці адпусцілі. «Наша Ніва» знайшла гэтую дзяўчыну. Яе завуць Алена (прозвішча папрасіла не называць), ёй 19 гадоў, вучыцца ў адным з творчых ВНУ сталіцы.

«Затрымалі без прымянення фізічнай сілы, везлі ў адзіночках. Вечарам адпусцілі. Ішла я спакойна таму што ведала, нічога дрэннага не здзейсніла супраць людзей або краіны», — сказала Алена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?