Вечарыну ў гонар такой падзеі зладзілі пышную: з аркестрам скрыпачак і опернымі спявачкамі. Нягледзячы на тое, што гэта толькі пачатак працы часопіса, усёй рэдкалегіі ўжо ўручылі падзякі ад кіраўніка горада «за патрыятызм і наватарскія ідэі, уклад у развіццё медыяпрасторы рэспублікі».
Набор рубрык у часопісе традыцыйны. На 128 старонках апісваюць здаровае харчаванне, адзенне, выхаванне дзяцей і г. д. Але, як адзначыла рэдактар Наталля Хрусталёва, галоўнае іх адрозненне ад іншага глянцу будзе ў тым, што «каб стаць гераіняй публікацыі, не трэба быць мадэллю, актрысай, жонкай алігарха. У нас гэта зусім неабавязкова. Перш за ўсё трэба быць жанчынай».
Увосень паведамлялася пра стварэнне ў «ДНР» уласных камп'ютарных гульняў, прысвечаных ваенным дзеянням у Данбасе.