Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

«У ноч з 28 на 29 сакавіка выратавальнікі правядуць вучэнні на аб'ектах метрапалітэна на станцыі «Малінаўка». Не варта палохацца вялікай колькасці тэхнікі МНС», — распавёў Аляксандр Папко.

Вучэнні пачнуцца адразу пасля закрыцця метро і працягнуцца каля двух гадзін. Усяго будзе задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі і каля 100 ратавальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0