Трэцяе паседжанне «Клуба вуснага гісторыка» будзе прысвечана тэме горада і гарадской супольнасці. Гэтым разам да нас завітаюць госці з Гродна.

Пагутарым пра гарадскую ідэнтычнасць і праблемы захавання супольнасці, пра штодзённасць Гродна розных часоў і знакаміты гродзенскі патрыятызм.

Запрошаныя гіісторыкі даўно даследуюць гісторыю свайго горада. У выніку навукоўцы прыйшлі да цікавай высновы: забяспечыць неперарыўнасць гарадской традыцыі і ўстойлівасць супольнасці дапамагла памяць. Менавіта ўспаміны людзей не даюць расцярушыцца гродзенскай ідэнтычнасці.

«У адрозненне ад Мінска, у якім адбываліся кардынальныя змены ў прасторы і гарадской супольнасці, у Гродна гарадская культура, штодзённасць не былі разбураны цалкам, яны захоўваюцца і актуалізуюцца», — кажа Таццяна Касатая-Герасюк.

Падчас сустрэчы навукоўцы прэзентуюць кнігу «Зусім іншы горад», што толькі выйшла з друку. Гэта выданне — вынік доўгай палявой працы даследчыкаў, якія апыталі вялікую колькасць гродзенскіх жыхароў, каб знайсці жывую гісторыю роднага горада.

Мерапрыемства адбудзецца 31 сакавіка ў 18.30 у Гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25). Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0