У Гродне пенсіянерка 1928 года нараджэння праз узрост мела патрэбу ў масажных працэдурах і стала шукаць прыдатнага спецыяліста. Знайшла мужчыну. Той не меў адпаведнай ліцэнзіі, аднак правёў масаж і працэдуру лячэбнай гімнастыкі.

Пасля гэтых маніпуляцый жанчына адчула сябе значна горш, трапіла ў шпіталь і неўзабаве памерла.

Па заключэнні судмедэксперта, ёй былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні (а менавіта некалькі закрытых пераломаў), якія і прывялі да трагічнага выніку.

У дачыненні да 37-гадовага мясцовага жыхара распачата крымінальная справа. Яго вінавацяць у незаконнай доктарскай дзейнасці, якая прывяла да смерці чалавека. Цяпер масажысту пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?