Аддзелам Следчага камітэта Шумілінскага раёна праводзіцца праверка па факце смерці 8-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд.

Фота: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by

Вядома, што 27 сакавіка каля 14.00 гадзін два аднакласнікі гулялі побач са штучным вадаёмам, размешчаным паблізу аграгарадка Слабада Шумілінскага раёна. Адзін з хлопчыкаў выйшаў на лёд, стаў слізгаць і праваліўся пад яго. Другі хлопчык паспрабаваў яго выцягнуць, аднак не змог гэтага зрабіць і пабег па дапамогу.

Дзіця дастаў з вады вартаўнік Слабадской сярэдняй школы, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі хлопчыка даставіла ў бальніцу. Каля 20.00 гадзін у рэанімацыйным аддзяленні бальніцы медыкі канстатавалі смерць дзіцяці.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, апыталі бацькоў і відавочцаў здарэння.

Следчыя звяртаюцца да бацькоў з просьбай быць асабліва пільнымі да дзяцей падчас школьных вакацый. Правесці з падлеткамі гутаркі аб тым, што ўжо небяспечна выходзіць на лёд на вадаёмах краіны ў такое надвор'е. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0