На волю з ізалятара УУС Гомельскага аблвыканкама выйшаў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы афіцэр міліцыі Уладзімір Няпомняшчых.

Яго, збітага ўранку 15 сакавіка невядомымі нападнікамі, арыштавалі на трое сутак нібыта за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі, а пасля, калі ён знаходзіўся ў ізалятары, дабавілі яшчэ 10 сутак — за ўдзел у мірным пратэсце «недармаедаў» у Рагачове.

«Я з ізалятара пайшоў у траўмапункт, бо на правай руцэ ўвесь час моцна балеў безыменны палец. Аказалася, што ён зламаны — амапаўцы пастараліся, калі затрымлівалі. Наклалі гіпс», — распавёў Уладзімір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?