На сайце БелТА з'явілася меркаванне аглядальніка газеты «7 дзён» Дзмітрыя Шамко пад назвай «План «Раптам 2».

Аглядальнік Дзмітрый Шамко.

Аглядальнік Дзмітрый Шамко.

Калонка прысвечаная Мікалаю Статкевічу, які заявіў, што збіраецца змяніць тактыку дзеянняў.

«Мікалай Віктаравіч, як можна змяніць тое, чаго ў вас няма? Хіба ў вас ёсць якая-небудзь тактыка? Апошнія падзеі паказалі, што нічога, акрамя «броўнаўскага руху», ніхто не заўважыў. Тактыка — навука дакладная, яна не трывае нявызначанасці і імправізацыі — вам, былому афіцэру, павінна быць гэта вядома, як нікому іншаму», — падказвае Дзмітрый Шамко.

«Якое дачыненне мае ваш «броўнаўскі рух» да святаў, якія сталі для беларусаў аднымі з самых важных? Так, на гэтыя святы збіраецца шмат людзей — на гэта вы і разлічваеце. Але ці будуць яны эфектыўным інструментам для дасягнення вашых мэтаў?» — абураецца аглядальнік.

«P.S. Усё ж такі адной выдатнай здольнасцю спадар Статкевіч, безумоўна, валодае. Пагадзіцеся: не кожнаму дадзена ўнікальная магчымасць вызначаць марку аўтамабіля, асабліва «Лексуса», з шапкай на вачах…» — напрыканцы пад'ялдыкнуў палітыка Дзмітрый Шамко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0