29.03.2017 / 21:51

Навукоўцы знайшлі сувязь паміж праглядам парнаграфіі і адносінамі 7

Мужчыны, якія часта глядзяць парнаграфію, менш шчаслівыя ў міжасобасных адносінах. Навуковая праца аб гэтым апублікаваная ў часопісе Human Communication Research, коратка пра гэта паведамляе Yahoo News.

Даследчыкі з розных краін не раз ладзілі апытанні і нават эксперыменты, прысвечаныя ўплыву парнаграфіі на жыццё. Цяпер навукоўцы з Гаваяў правялі метааналіз: абагульнілі вынікі 50 папярэдніх даследаванняў. Агулам яны сабралі дадзеныя аб 50 тысячах чалавек з 10 краін.

Навукоўцы выдзелілі два пытанні: наколькі чалавек задаволены сваімі адносінамі і наколькі ён задаволены сабой і сваім целам.

Паміж унутранай задаволенасцю сваім целам і праглядам парнаграфіі сувязі не знайшлося. Таксама даследчыкі не заўважылі значнай карэляцыі паміж задаволенасцю адносінамі і частым праглядам парнаграфіі ў жанчын.

А вось у мужчын сувязь выявілася. Чым часцей добраахвотнікі глядзелі парнаграфію, тым ніжэйшай была іх задаволенасць сэксуальным жыццём і асабістымі адносінамі. Сувязь прасочвалася як у выніках апытанняў, так і ў эксперыментах незалежна ад года даследавання.

3
М / Адказаць
29.03.2017 / 22:12
Причину со следствием случайно не перепутали?
2
Казік / Адказаць
29.03.2017 / 22:19
Карэляцыя не азначае залежнасці. Можа быць цалкам наадварот: ад дрэнных адносінау цягне да парнаграфіі. А можа і у таго і у другога трэцяя агульная прычына, якая-небудзь псіхалагічная праблема.
10
Henri / Адказаць
29.03.2017 / 22:35
Фальшыўка, зробленая на захадзе. Прагляд дае вопыт, які прымяняецца ў адносінах ))
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру