Беспілотныя аўтамабілі адкрываюць вялікія магчымасці перад чалавецтвам. Але ў чарговы раз паводзіны беспілотніка паказалі, што інжынерам у гэтай сферы ёсць яшчэ шмат над чым працаваць. Сістэма кіравання беспілотнага аўтамабіля перастала правільна працаваць, таму што яе збіла з панталыку… звычайная кухонная соль.

Techcrunch паведамляе, што брытанскі мастак Джэймс Брыдл з дапамогай двух акружнасцей завабіў беспілотны аўтамабіль у пастку і заблакаваў яго рух. Аўтар «намаляваў» на дарозе соллю лініі, якія сістэма ўспрыняла як дарожную разметку.

Правілы дарожнага руху дазваляюць перасякаць перарывістую лінію разметкі, таму беспілотны аўтамабіль змог без праблем заехаць у «пастку», не парушаючы правілы. А вось выехаць з кола праз суцэльную лінію, якую бартавы камп’ютар інтэрпрэтуе як дарожную разметку, машына не можа, таму што гэта забаронена правіламі дарожнага руху.

Джэймс Брыдл нездарма выкарыстаў у сваім эксперыменце менавіта соль. Брытанскі мастак патлумачыў, што соль здаўна выкарыстоўвалася для атрымання ўлады над духамі і дэманамі.

Дадзены эксперымент паказаў, што сістэмы штучнага інтэлекту вельмі проста падмануць, і яны ўсё яшчэ вельмі прымітыўныя. Як гэтым могуць скарыстацца злачынцы? Як абараніць ад падобных выпадкаў кіроўцаў і пасажыраў? Пытанні перад вытворцамі і спецыялістамі ў галіне бяспекі пакуль адкрытыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?