Смартфоны Galaxy S8 і Galaxy S8+ пачнуць прадавацца ў Беларусі 28 красавіка — на тыдзень пазней за сусветны старт продажаў, паведамляе TUT.BY. 

Фота: engadget.com

Фота: engadget.com

Афіцыйны кошт Galaxy S8 у Беларусі складзе 1849 рублёў. Galaxy S8+ будзе каштаваць 1999 рублёў.

У Еўропе Galaxy S8 ацанілі ў 799 еўра (1617 рублёў па бягучым курсе), Galaxy S8+ — у 899 еўра (1819 рублёў). У Расеі за навінкі давядзецца аддаць 54 990 і 59 990 расійскіх рублёў адпаведна (1810 і 1975 беларускіх рублёў).

Ва ўсім свеце перадзамова на прылады пачынаецца з 30 сакавіка. Глабальны старт продажаў Galaxy S8 і Galaxy S8+ прызначаны на 21 красавіка.

Прэзентацыя новых флагманаў Samsung прайшла ўчора. Абедзве прылады атрымалі корпусы са шкла і металу з закругленымі на манер папярэдніх смартфонаў Galaxy Edge безрамкавымі дысплеямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0