У Гродне пенсіянер з пятага паверха трапіў пляшкай у шкло легкавушцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» распачата ў дачыненні да 81-гадовага жыхара абласнога цэнтра. Мужчына вельмі дакладна кінуў пляшкай з пятага паверха дома па вуліцы Ажэшкі: яна разбіла лабавое шкло прыпаркаванай «БМВ».

«У доме, дзе жыве мужчына, размешчаныя арганізацыі, а таксама ювелірная крама. Пастаянны паток транспарту, магчыма, і стаў прычынай гневу», - адзначылі ў прэс-службе УУС. Там падкрэслілі, што машына была прыпаркаваная без парушэння правілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0