Парывісты вецер і галалёдзіца чакаецца ў Беларусі 31 сакавіка.

Будзе воблачна, ноччу — з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палове краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 6—11 м/с, парывы — да 14 м/с, у асобных раёнах будуць парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, днём — 3 — 9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе ноччу чакаецца 1 — 6 градусаў цяпла, днём — плюс 10-16 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?