Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Ужо ў суботу на тэрыторыю краіны прыйдзе цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Днём тэмпература складзе 11—18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 20, і толькі ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах дзённыя максімумы — усяго 5-10 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю чакаецца вельмі цёплае надвор'е.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, днём дасягне 14—21 градуса цяпла.

У панядзелак, 3 красавіка, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 градусаў вышэй за нуль. Днём — 10—17 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 18-20.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7, днём - 7-13 градусаў цяпла.

У сераду таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень - 7-14 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?